СЫ́ВАРАТКІ ІМУ́ННЫЯ, антысывараткі,

лекавыя прэпараты, атрыманыя з крыві чалавека ці жывёл. Маюць у сабе антыцелы да розных антыгенаў. Атрымліваюць пасля імунізацыі спецыфічнымі антыгенамі або перанесеных інфекц. захворванняў. Адрозніваюць С.і. дыягнастычныя і лячэбна-прафілакт., якія падзяляюць на антыбактэрыяльныя, антывірусныя, антытаксічныя (супраць таксінаў бактэрый, ядаў змей, павукоў, раслін). Да лячэбна-прафілакт. С.і. адносяць таксама імунаглабуліны (прафілактыка і лячэнне грыпу, сібірскай язвы, шаленства і інш.). Выкарыстоўваюць таксама для вызначэння антыгеннага саставу біял. тканак (групы крыві, антыгены трансплантантаў, пухлін).

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)